«Крэпасць – герой!»: архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» правялі цыкл паказаў кіналекторыя для супрацоўнікаў устаноў аховы здароўя г.Маладзечна

Напярэдадні святкавання знамянальнай даты – Дня Перамогі – архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» прадставілі ўвазе работнікаў Радзільнага дома і Бальніцы №2 УАЗ «Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца» дакументальны фільм «Крэпасць – герой!», заснаваны на архіўнай хроніцы гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў.

У дакументальнай стужцы ярка прадстаўлена абарона крэпасці ў першыя гадзіны і дні Вялікай Айчыннай вайны, жорсткія баі, якія разгарнуліся на яе тэрыторыі, эпізоды памятных мерапрыемстваў ля мемарыяла.

Гісторыя абароны Брэсцкай крэпасці нагадвае нам пра мужнасць і гераізм яе абаронцаў, важнасць захавання гістарычнай праўды і справядлівасці.

 

1. Падчас паказу кіналекторыя ў Радзільным доме УАЗ «Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца»;
2. Падчас паказу кіналекторыя ў Бальніцы №2 УАЗ «Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца»