Экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі»
У рамках акцыі «Архівы-школе» навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі» наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
У чытальнай зале юнакі пазнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы, асаблівасцямі працы архівістаў. Для навучэнцаў была прадстаўлена выстава «Халакост на Магілёўшчыне», а таксама ўнікальныя і найбольш цікавыя дакументы з фондаў архіва.
Потым экскурсія працягнулася ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе навучэнцам быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў. А ў завяршэнні госці пабывалі ў архівасховішчы, дзе змаглі даведацца пра асаблівасці ўмоў захоўвання дакументаў.