Правядзенне лекцыі ў рамках акцыі «Архівы-школе» і азнаямленне навучэнцаў з архіўнай выставай ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Пінску»

У рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў 9 класа гімназіі №3 г.Пінска была праведзена лекцыя, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Я.С.Лычык расказала дзецям пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, дакументы якіх прадстаўлены на дакументальнай выставе «Алея партызанскай славы» ў чытальнай зале архіва. У працяг сустрэчы быў прадэманстраваны хроніка-дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Дзеці мелі магчымасць зрабіць памятнае фота ў тэматычнай фотазоне «9 мая – Дзень Перамогі».

 

1. Архівіст Я.С.Лычык падчас дэманстрацыі фільма
2. У тэматычнай фотазоне работнік Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Пінску
3. У тэматычнай фотазоне работнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Пінску
4. Сумесная фатаграфія архівістаў і навучэнцаў у завяршэнні сустрэчы
5. Вучні 9 класа гімназіі №3 г.Пінска ў час правядзення лекцыі