Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
12.06.2025 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 6-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Ліды», якія наведваюць летні школьны лагер. Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі на тэму «Уводзіны ў архіўную справу», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў.
Таксама супрацоўнікамі архіва былі праведзены майстар-класы па тэме: «Я вучуся пісаць пяром».
Навучэнцы даведаліся якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне. Школьнікі з карысцю правялі час і змаглі паспрабаваць сябе ў ролі архівістаў.
![]() |
1. Школьнікі падчас правядзення майстар-класаў. |
![]() |
2. Школьнікі падчас правядзення ўрокаў і экскурсій. |