У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці 9 красавіка 2024 г. праведзены чарговыя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе»

Для студэнтаў 2 курса Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка», быў арганізаваны семінар у рамках вучэбна-пошукавай практыкі і вучэбнай дысцыпліны «Упраўленне навукова-даследчай дзейнасцю».

Таксама архіў наведалі навучэнцы сярэдніх школ №23 і №33 г.Віцебска, для якіх у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, былі праведзены тэматычныя ўрокі з праглядам віртуальных выставачных праектаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне, падрыхтаваных Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці на аснове архіўных дакументаў і іншых крыніц.

 

1. Студэнты ВДУ імя П.М.Машэрава падчас правядзення семінара.
2. Студэнты ВДУ імя П.М.Машэрава падчас правядзення семінара.
3. Навучэнцы СШ №23 г.Віцебска падчас занятку ў архіве.
4. Падчас занятку з навучэнцамі СШ №33 г.Віцебска.