Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскай (з міжнародным удзелам) канферэнцыі навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні»

11 снежня 2025 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася Рэспубліканская (з міжнародным удзелам) канферэнцыя навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні». Арганізатарамі канферэнцыі выступілі НАРБ, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД), Беларускае таварыства архівістаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы старэйшых класаў (9-11 класы) падшэфных школ, гімназій і каледжаў рэспубліканскіх архіўных устаноў, школьнікі з раённых (г.Дзяржынск) і абласных (гг.Віцебск і Гомель) устаноў адукацыі. Міжнародны складнік был прадстаўлены вучнямі з Екацярынбурга, Петразаводска і Пермскага краю (Расійская Федэрацыя).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. Ён адзначыў важнасць правядзення гэтага мерапрыемства для захавання гістарычнай Памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, выхавання пачуцця патрыятызму і гонару ў маладога пакалення беларусаў. Алег Леанідавіч падкрэсліў, што канферэнцыя вырасла ў колькасным і геаграфічным прадстаўніцтве, і выказаў упэўненасць, што тэндэнцыя да росту будзе прадоўжана і ў наступным годзе.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член камісіі па адукацыі, культуры і навуцы С.М.Клішэвіч расказаў аб вялікай рабоце па захаванні гістарычнай памяці, якая праводзіцца ў нашай дзяржаве, і заклікаў дзяцей з любоўю і павагай ставіцца да нашай гераічнай гісторыі.

Дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар А.Г.Каханоўскі адзначыў цеснае ўзаемадзеянне паміж гістарычным факультэтам, установамі адукацыі і архівамі па многіх напрамках работы і выказаў пажаданне ўбачыць удзельнікаў канферэнцыі ў ліку будучых студэнтаў гістарычнага факультэта.

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №21 г.Мінска» I.В.Муследзiнава распавяла аб вялікай сумеснай працы НАРБ і гімназіі ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».

Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк пажадаў удзельнікам канферэнцыі добрай, плённай працы, цікавых выступленняў і новых адкрыццяў, а таксама ўручыў Падзяку НАРБ I.В.Муследзiнавай за актыўны ўдзел у рэалізацыі агульнарэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і вялікі ўклад у папулярызацыю дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзельнікаў канферэнцыі былі прадэманстраваны кінаролікі «Попел дзяцінства» і «Доблесны камсамол Беларусі», прадстаўленыя БДАКФФД, а таксама відэафільм «Мы памятаем, мы ганарымся. ..», падрыхтаваны архівістамі НАРБ з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту.

Для ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі былі праведзены экскурсіі па матэрыялах выставы «Рэспубліка – партызанка», а таксама па архівасховішчах дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і фондаў асабістага паходжання.

Праца канферэнцыі была прадоўжана на секцыйным пасяджэнні, дзе навучэнцы агучылі прадстаўленыя даклады па наступных тэмах: «Я — з сям’і партызана»; «Партызанскі рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны»; «Мае гераічныя продкі (аб удзеле ў Вялікай Айчыннай вайне)»; «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», і іншыя.

Па выніках канферэнцыі ўсім навучэнцам былі ўручаны сертыфікаты ўдзельнікаў канферэнцыі і зборнікі дакументаў НАРБ «Суражская брама: Вялікая зямля і партызанскі рух БССР».

Мерапрыемства атрымала шырокае асвятленне ў рэспубліканскіх СМІ:

Сталічнае тэлебачанне

БЕЛТА

СБ. Беларусь сёння

 

1. Пленарнае пасяджэнне Рэспубліканскай (з міжнародным удзелам) канферэнцыі навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні»
2. Выступленне з прывітальным словам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава
3. Выступленне з прывітальным словам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члена камісіі па адукацыі, культуры і навуцы С.М.Клішэвіча
4. Выступленне з прывітальным словам дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук, прафесара А.Г.Каханоўскага
5. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ, кандыдата гістарычных навук С.В.Кулінка
6. Выступленне з прывітальным словам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №21 г.Мінска» I.В.Муследзiнавай
7. Узнагароджанне I.В.Муследзiнавай Падзякай НАРБ
8. Юныя ўдзельнікі канферэнцыі
9. Юныя ўдзельнікі канферэнцыі
10. Калектыўнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі
11. Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ В.Ю.Юркевіч праводзіць экскурсію для ўдзельнікаў канферэнцыі
12. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ I.У.Дарагуш праводзіць экскурсію для ўдзельнікаў канферэнцыі
13. Праца на секцыйным пасяджэнні
14. Праца на секцыйным пасяджэнні
15. Уручэнне сертыфікатаў і памятных падарункаў удзельнікам канферэнцыі
16. Уручэнне сертыфікатаў і памятных падарункаў удзельнікам канферэнцыі
17. Уручэнне сертыфікатаў і памятных падарункаў удзельнікам канферэнцыі
18. Уручэнне сертыфікатаў і памятных падарункаў удзельнікам канферэнцыі
19. Рэспубліканская (з міжнародным удзелам) канферэнцыя навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні»
20. Рэспубліканская (з міжнародным удзелам) канферэнцыя навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні»