Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі «Архівы – школе»

30 студзеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 32 імя
Т.Г. Ларыёнавай г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны».

Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве: загадамі штабоў партызанскіх брыгад, звесткамі аб праведзенай дыверсійнай рабоце, аб баявым і лікавым складзе партызанскіх атрадаў і брыгад, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, успамінамі і лістамі ўдзельнікаў Партызанскага і падпольнага антыфашысцкага руху.

У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.