Аб кінапаказе, арганізаваным дзяржархівам Брэсцкай вобласці ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама працягвае ўдзел у рэалізацыі праекта «Адкрыты кінаархіў».
17 красавіка 2025 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся адзіны дзень інфармавання «Подзвігу народа жыць у стагоддзях» з удзелам Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці.
Архівісты арганізавалі для студэнтаў кінапаказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка распавяла прысутным аб праекце «Адкрыты кінаархіў», пра тое, як ствараўся фільм, на аснове якіх дакументаў.
У рамках мерапрыемства таксама была прадстаўлена падрыхтаваная Дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!», якая будзе экспанавацца ва ўніверсітэце да 22 красавіка 2025 года.
![]() |
1. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка распавядае аб дакументальным фільме |
![]() |
2. Студэнты падчас кіналекторыя |
![]() |
3. Падчас прагляду фільма |
![]() |
4. Выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!» |