Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве»

22 сакавіка адзначаны ў календары беларусаў як Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі.

Сумесна з цэнтральнай раённай бібліятэкай для навучэнцаў 10 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 у г. Крычаве» вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» 21 сакавіка 2024 года, прыняла ўдзел у правядзенні гадзіны памяці і смутку «Жыць і памятаць: трагедыя Хатыні» ў мэтах паглыбленага вывучэння навучэнцамі гістарычнага мінулага беларускага народа, трагічных падзей у Хатыні, генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вядучы архівіст расказала вучням, грунтуючыся на архіўныя дакументы аб трагічных падзеях на тэрыторыі Крычаўшчыны. Жыхароў вёскі Антонаўка напаткаў лёс Хатыні, яна была спалена ў 1941 годзе і не аднавілася. Гісторыі, якія былі расказаны бударажаць усё ўнутры і прымушаюць задумацца аб тым, што адбываецца ў сучасным свеце.