Аглядная экскурсія для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і напярэдадні Дня Перамогі 15 красавіка 2025года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася аглядная экскурсія для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі».
Падчас мерапрыемства кадэты наведалі архівасховішча, дзе пазнаёміліся з асаблівасцямі захоўвання дакументаў, пабывалі ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, чытальнай зале архіва.
Супрацоўнікі архіва пазнаёмілі навучэнцаў з асаблівасцямі працы архівістаў, спецыфікай дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.
Будучым абаронцам Айчыны таксама была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннаму аднаўленню горада Магілёва.
Важным момантам экскурсіі стала абмеркаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны на Магілёўшчыне, якія займаюць ключавое значэнне ў фармаванні юнага патрыёта і грамадзяніна.
У завяршэнні мерапрыемства ў актавай зале архіва адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі Савецкага народу у Вялікай Айчыннай вайне.
![]() |
1.Навучэнцы ДУА«Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі» падчас наведвання архівасховішча. |
![]() |
2.Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў выступае перад кадэтамі. |
![]() |
3.Вучні ДУА«Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі» глядзяць дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
4. Кадэты знаёмяцца з дакументамі архіва. |