Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі школы №32 г.Брэста

7 красавіка 2026 года ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці для вучняў 11-га класа ДУА «Сярэдняя школа №32 г.Брэста» была праведзена аглядная экскурсія.

Школьнікі пазнаёміліся з работай архіва, наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

У рамках мерапрыемства была праведзена лекцыя, прысвечаная тэме Вялікай Айчыннай вайны, а таксама паказаны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Архівіст ⅠⅠ кваліфікацыйнай катэгорыі Рыта Раўнейка знаёміць школьнікаў з умовамі захоўвання архіўных дакументаў
2. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў
3. Архівіст Ⅰ кваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Сухарэвіч расказвае вучням пра архіўныя дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны
4. Падчас прагляду фільма