Вучні Імянінскай сярэдняй школы пабывалі ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне
18 снежня 2024 г. занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі навучэнцы Імянінскай сярэдняй школы Кобрынскага раёна ў рамках акцыі «Архівы – школе».
Школьнікі пабывалі на агляднай экскурсіі па архіве. Азнаёміліся з выставамі, якія экспануюцца ва ўстанове.
Таксама дзецям былі прадэманстраваны дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і інфармацыйны матэрыял «Беларусь развіваецца. Беларусь адзіная».
![]() |
1. Школьнікі падчас экскурсіі па архіве |
![]() |
2. Вучні за праглядам дакументальнага фільма |
![]() |
3. Азнаямленне дзяцей з інфармацыйным матэрыялам |