Архіўны ўрок «Сканіраванне як спосаб захавання» ў рамках праекта «Юны архівіст»

2 снежня 2025 года ў рамках праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» для навучэнцаў філіяла БДТУ «Полацкі дзяржаўны лясны каледж» праведзены архіўны ўрок на тэму «Сканіраванне як спосаб захавання».

Мэта ўрока – азнаямленне навучэнцаў з працэсам сканіравання дакументаў у дзяржаўных архівах, яго значэннем для захавання гістарычных даных і спрашчэння доступу да архіўнай інфармацыі. Урок таксама накіраваны на развіццё ў студэнтаў навыкаў працы з архіўнымі матэрыяламі і разуменне важнасці цыфравізацыі для сучаснай архіўнай справы.

 

Падчас правядзення архіўнага ўрока «Сканіраванне як спосаб захавання».