Урокі гісторыі і памяці: у судзе Жлобінскага раёна прайшоў кіналекторый да 40-годдзя трагедыі на ЧАЭС
30 красавіка ў сценах суда Жлобінскага раёна адбыўся паказ дакументальнага фільма, падрыхтаванага БДАКФФД «Чарнобыль: хронікі трагедыі».
Сустрэча арганізавана ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» і прымеркавана да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мерапрыемства аб’яднала супрацоўнікаў судовай сістэмы і навучэнцаў 10-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Жлобіна».
Перад пачаткам кінапаказу перад прысутнымі выступіла заг. аддзела ўліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў А.М.Паўлюкова.
Яна расказала пра гісторыю катастрофы, падкрэсліўшы, што аварыя на ЧАЭС стала самым маштабным выпрабаваннем для мірнага атама. У сваім выступленні яна акцэнтавала ўвагу на тым, як трагедыя адбілася на лёсах жыхароў Гомельшчыны і Жлобінскага раёна ў прыватнасці, і якую ролю архіўныя дакументы адыгрываюць у захаванні праўды пра тыя падзеі.
![]() |
| 1. Заг. аддзелам А.М.Паўлюкова адкрывае кіналекторый, прысвечаны 40-й гадавіне аварыі на ЧАЭС |
![]() |
| 2. Уступнае слова А.М.Паўлюковай перад паказам дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» |
![]() |
| 3. Заг. аддзелам А.М.Паўлюкова знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з архіўнымі матэрыяламі аб наступствах тэхнагеннай катастрофы |
![]() |
| 4. Падчас прагляду фільма, падрыхтаванага БДАКФФД |



