Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у акцыі «Архівы – школе» ў гімназіі №21 г.Мінска
27 красавіка 2026 года ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў гімназіі №21 г.Мінска для настаўнікаў гісторыі сталіцы прайшла дыялогавая пляцоўка «Iнтэрнэт-рэсурсы архіўнай галіны Беларусі як дапаможны інструмент у адукацыйным працэсе».
Дакладчыкамі выступілі намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок (тэма даклада: «Iнтэрнэт-рэсурсы архіўнай галіны Беларусі як дапаможны інструмент у адукацыйным працэсе») і галоўны захавальнік фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў М.Д.Раманава (тэма даклада: «Выкарыстанне аўдыёвізуальных дакументаў у інтэрнэт-прасторы: вопыт БДАКФФД»).
Спікеры распавялі пра асноўныя інтэрнэт-рэсурсы (парталы «Партызаны Беларусі», «Дакументальны летапіс Беларусі» і іншыя), якія былі створаны архівістамі Беларусі і могуць быць выкарыстаны ў адукацыйнай рабоце са школьнікамі.
Мерапрыемства выклікала шчырую цікавасць слухачоў і мела вялікі практычны вынік.
![]() |
| 1. Дакладчыкі С.В.Кулінок (НАРБ) і М.Д.Раманава (БДАКФФД) |
![]() |
| 2. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі |

