У Дзяржархіве ў г. Глыбокае скончыўся цыкл урокаў на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна»
24 і 25 кастрычніка Дзяржархіў наведалі вучні 9-х класаў Мярэцкаўскай базавай і Азярэцкай сярэдняй школ Глыбоцкага раёна. Для іх супрацоўнікамі архіва праведзены апошнія ў 1-й чвэрці бягучага навучальнага года ўрокі і аглядныя экскурсіі.
Усяго, згодна з планам, узгодненым з аддзелам па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама, у верасні-кастрычніку 2024 года ў архіве адбылося 14 урокаў і экскурсій, а таксама 3 кіналекторыя для навучэнцаў школ Глыбоцкага раёна на якіх прысутнічала 273 чалавекі. Акрамя таго, супрацоўнікі архіва 5 разоў пабывалі ў гарадскіх школах, дзе правялі ўрокі і кіналекторыі з праглядам фільма «Вызваленне. Віцебск», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў для 284 вучняў.
На фота: Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г. Глыбокае Т.М.Аўласава праводзіць урокі і экскурсіі з вучнямі Мярэцкаўскай базавай школы і Азярэцкай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна.