У Маладзечанскім раённым аддзеле следчага камітэта супрацоўнікі занальнага дзяржархіва арганізавалі паказ фільма «Вызваленне»
У Маладзечанскім раённым аддзеле следчага камітэта супрацоўнікі занальнага дзяржархіва арганізавалі паказ фільма «Вызваленне».
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кінахронікай ваеннага часу, ацанілі важнасць захавання гістарычнай праўды і ў цэлым ролі ў гэтым архіваў рэспублікі.
Таксама гледачамі дакументальнага паказу сталі і вайскоўцы вайсковай часці 14 асобнага палка ўрадавай сувязі в/ч 04152.
Фільм зрабіў моцнае ўражанне на ўвесь асабісты склад, а кіраўніцтва вайсковай часці падзякавала архівістам установы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне» за ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.