У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці навучэнцы філіяла МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж» наведалі выставу, падрыхтаваную да Дня беларускай навукі
26 студзеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці навучэнцы філіяла МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж», якія праходзяць тэхналагічную практыку на базе ўстановы, наведалі выставу, падрыхтаваную архівістамі напярэдадні Дня беларускай навукі.
28 студзеня 2024 года Дзень беларускай навукі – свята тых, для каго навуковы пошук стаў справай жыцця. На выставе былі прадстаўлены разнастайныя дакументы з фондаў дзяржархіва, якія адлюстроўваюць некаторыя этапы дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама асабістыя карткі, анкеты першага прэзідэнта Беларускай акадэміі навук В. Ігнатоўскага і першых акадэмікаў Я. Коласа, Я. Купалы, С. Вольфсана, У. Пічэты і інш.
Навучэнцы з цікавасцю пазнаёміліся з прадстаўленымі дакументамі, даведаліся аб этапах станаўлення флагмана беларускай навукі і сучасных праектах Акадэміі навук.
Акрамя гэтага дзяўчаты наведалі аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Супрацоўнікі аддзела расказалі пра асаблівасці іх працы, пошук дакументаў і выкананне запытаў у архіў.