Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» лекцыі «Афармленне курсавых і дыпломных работ» у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе»
30 сакавіка 2026 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці архівіст аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый Арцем’ева Анастасія правяла лекцыю для студэнтаў першага курса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны па тэме «Афармленне курсавых і дыпломных работ».
На лекцыі Анастасія Арцем’ева расказала навучэнцам аб правілах падрыхтоўкі рэфератаў, курсавых і дыпломных работ, а таксама патрабаваннях да структуры і афармлення. У сваім выступленні Анастасія звярнула ўвагу студэнтаў на важнасць выбару тэмы даследавання выбранай для вывучэння. Яна падкрэсліла, што ў тэме неабходна вылучыць частку, якая будзе объектом и прадметам даследавання. Менавіта гэтая частка вызначае тэму навуковай працы. Таксама ў лекцыі было нададзена ўвага афармленню тэксту работы і загалоўкаў, выкарыстанню табліц і ілюстрацый. Анастасія расказала і паказала на прыкладзе, як афармляюцца спасылкі на выкарыстаныя крыніцы і як афармляецца бібліяграфічны спіс выкарыстаных крыніц.
Лекцыю суправаджала віртуальная выстава аб афармленні курсавых і дыпломных работ, падрыхтаваная Анастасіяй Арцем’евай.
Для студэнтаў была арганізавана экскурсія па архівасховішчы, дзе вядучы архівіст Марына Уладзіміраўна Бартноўская распавяла аб гістарычных дакументах архіва і аб правілах іх захоўвання.
![]() |
![]() |
| 1-2. Анастасія Арцем’ева праводзіць лекцыю студэнтам |
![]() |
| 3. Дэманстрацыя віртуальнай выставы |
![]() |
![]() |
| 4-5. Вядучы архівіст Бартноўская Марына Уладзіміраўна распавядае аб правілах захаванасці дакументаў у архівасховішча |




