Галоўная / Насустрач рэферэндуму
Насустрач рэферэндуму
УСЕНАРОДНАЕ АБМЕРКАВАННЕ ПРАЕКТУ ЗМЯНЕННЯЎ І ДАПАЎНЕННЯЎ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў Указ № 14 “Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму”.
У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года.
Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна зафіксавана ў бюлетэні для галасавання: “Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?”
Змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладаюцца да Указа.