Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на агульным сходзе калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь

12 студзеня 2022 г. адбыўся агульны сход калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, у рамках якога прайшло абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемстве прысутнічаў начальнік аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С.Жаўняркевіч, які прыняў удзел у абмеркаванні пытанняў, якія паступілі ад работнікаў архіўнай установы.