Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на агульным сходзе калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна

12 студзеня 2022 г. адбыўся агульны сход калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна, у рамках якога прайшло абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

З разгорнутым інфармацыйным паведамленнем перад работнікамі архіўнай установы выступіла старэйшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Гродненскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы В.М.Еўдакіменка.

У рэжыме відэаканферэнцсувязі ў мерапрыемстве прыняў удзел намеснік начальнік аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Скамарошчанка.

Агульны сход калектыву НГАБ у г. Гродна. Выступае дырэктар архіва Т.Ю.Афанасьева

Агульны сход калектыву НГАБ у г. Гродна. Выступае дырэктар архіва Т.Ю.Афанасьева