Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на сходзе калектыву дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці

Да абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь актыўна ўключыўся дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці.

Так, 14 студзеня 2022 года прайшла сустрэча работнікаў з першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Андрэем Анатольевічам Гуржыем.

У ходзе гутаркі Андрэй Анатольевіч спыніўся не толькі на тэме маючых адбыцца змяненняў у Асноўным законе нашай краіны, але і падрабязна расказаў аб парадку назначэння і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму, гісторыі яго правядзення ў Рэспубліцы Беларусь.

Выступленне суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Пасля свайго выступу Андрэй Анатольевіч адказаў на пытанні працоўнага калектыва.