«Тут ставяць «Несцерку», а Гамлет упершыню загаварыў па-беларуску» – да 100-годдзя з дня адкрыцця БДТ-2, у нашы дні – Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім.Якуба Коласа
![]() |
21 лістапада 1926 г. у Віцебску на базе выпускнога курса Беларускай драматычнай студыі пры Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры быў адкрыты Беларускі дзяржаўны тэатр-2.
З першых сезонаў тэатр супрацоўнічаў з беларускімі аўтарамі. У гісторыю яго пастановак упісаны спектаклі паводле п’ес Якуба Коласа «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся».
Адначасова з гэтым у тэатры ставіліся спектаклі на рэвалюцыйна-пралетарскую тэматыку, а таксама п’есы рускіх класікаў А.Астроўскага, М.Гогаля, М.Горкага.
У 1941 г. глядач убачыў спектакль «Несцерка» які стаў візітнай карткай тэатра.
У 1944 г. тэатру было прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.
Да 20-годдзя тэатра ў 1946 г. калектыў паставіў спектакль «Гамлет» У.Шэкспіра на беларускай мове. У далейшым творчы калектыў тэатра звяртаўся як да класічнага рэпертуара, так і да п’ес сучаснікаў.
З 2001 г. назва тэатра гучыць як «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. Якуба Коласа».
У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца больш за 500 адзінак уліку з 1926 па 2017 гг., каля 10 адзінак уліку кінадакументаў з 1947 па 1985 гг., 2 адзінкі ўліку фонадакументаў за 1966 г.
У фотатэцы архіва знаходзяцца групавыя і партэрныя здымкі артыстаў тэатр, фатаграфіі, зробленыя падчас пастаноўкі спектакляў.
Кінадакументы прадстаўлены сюжэтамі кіначасопісаў «Савецкая Беларусь», «Навіны дня», «Мастацтва Беларусі», а таксама дакументальнымі фільмамі «Жыццё на сцэне» (1966 г.), «20 000 театральных встреч» (1976 г.), «И материнский вспоминается напев» (1985 г.).
У фанатэцы архіва захоўваецца радыёперадача, прысвечаная 40-гадоваму юбілею Беларускага дзяржаўнага тэатра ім. Я. Коласа, а таксама выступленне народнага артыста СССР П.С. Малчанава аб пастаноўцы ў Беларускім дзяржаўным тэатры ім.Я.Коласа п’ес Я.Коласа «Вайна вайне» восенню 1936 г. і «У пушчах Палесся» ў 1937 г.
У нашы дні калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім.Якуба Коласа працягвае радаваць гледачоў сваёй творчасцю.
![]() |
| 1. Арх. №0-107117 Група акцёраў Беларускага дзяржаўнага тэатра-2 (БДТ-2): В.Я.Вашкевіч, Ф.П.Ждановіч, С.М.Станюта, К.М.Саннікаў, В.К.Рагавенка і дырэктар тэатра М.Ф.Красінскі 1926 |
![]() |
| 2. Арх. №0-094838 Народны паэт БССР Янка Купала сярод артыстаў Беларускага дзяржаўнага тэатра-2 (БДТ-2) 1935 г., г.Віцебск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» |
![]() |
| 3. Арх. №1-003855 Артыст Беларускага дзяржаўнага тэатра-2 (БДТ-2) П.С.Малчанаў у ролі У.І.Леніна ў сцэне са спектакля М.Пагодзіна «Чалавек са стрэльбай» 1938 г., г.Віцебск, Фотатэка Беларускага дзяржаўнага тэатра |
![]() |
| 4. Арх. №3-097 Музыкі аркестра Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа, сярод якіх – дырыжор, заслужаны артыст БССР Л.А.Маркевіч 1944 г., г.Віцебск, Фотатэка Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Коласа |
![]() |
| 5. Арх. №2-1651 Сцэна са спектакля «Лявоніха» П.Данілава Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа 1945 г., г.Віцебск, Фотатэка Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Коласа |
![]() |
| 6. Арх. №0-006361 Сцэна са спектакля «Так і будзе» паводле п’есы К.Сіманава ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа 1949 г., г.Віцебск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы», П.Азарчанка |
![]() |
| 7. Арх. №0-025415 Беларускі пісьменнік-драматург Кандрат Крапіва (у цэнтры) сярод артыстаў Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа пасля генеральнай рэпетыцыі сатырычнай камедыі «Пяюць жаўранкі» 3 лютага 1950 г., г.Віцебск,Каплекцыянер |
![]() |
| 8. Арх. №4-1593 Сцэна са спектакля «Раскіданае гняздо» Я.Купалы ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа; у ролях: Марыля – артыстка А.І.Лагоўская, Невядомы – народны артыст БССР Н.П.Зордачачаў, Данілка – артыстка Л.В.Гепнер, Сымон – народны артыст БССР А.Г.Шэлег 1951 г., г.Віцебска, дзеячаў, І.Берлін |
![]() |
| 9. Арх. №1-002030 Сцэна з 1-га акта п’есы кітайскага драматурга Цао Юя «Тайфун» у пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа ў г.Віцебску; у ролях Чжоў Фань І – заслужаная артыстка БССР З.І.Канапелька, Чжоў Гуй – артыст І.А.Матусевіч, Чжоў Пін – артыст М.Л.Федароўскі 11 кастрычніка 1958 г., г.Віцебск, Фотахроніка БелТА, С.Кохан |
![]() |
| 10. Арх. №1-003851 Сцэна са спектакля «Кароль Лір» у пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа 1960 г., г.Віцебск, Фотатэка Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Коласа |
![]() |
| 11. Арх. №1-003831 Беларускі драматург, аўтар п’есы «Несцерка», якая ідзе на сцэне Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа, В.Ф.Вольскі (3-ці справа) са старэйшымі выканаўцамі галоўных роляў у п’есе: народным артыстам СССР, лаўрэатам. заслужаным артыстам БССР І.А.Матусевічам, народным артыстам БССР Т.М.Сяргейчыкам, заслужанай артысткай БССР Я.К.Глябоўскай і іншымі 1960 г., г.Віцебск, Фотатэка Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Коласа |
![]() |
| 12. Арх. №0-071711 Група найстарэйшых артыстаў Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа: заслужаны дзеяч мастацтваў БССР народны мастак БССР Я.Д.Мікалаеў, заслужаны работнік культуры БССР артыст Я.Г.Буракоў, народны артыст БССР Т.М.Сяргей А.П.Радзялоўская, народны артыст СССР лаўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені А.К.Ільінскі, заслужаная артыстка БССР А.І.Лагоўская, заслужаная артыстка БССР М.П.Маркоўская, заслужаны артыст БССР І.А.Матусевіч, народны арт. артыстка БССР З.І.Канапелька, народны артыст БССР А.Г.Шэлег, народны артыст БССР Ф.І.Шмакаў, народны артыст БССР А.М.Трус, артыст В.А.Казлоў 1967 г., г.Віцебск, Фотатэка Беларускага дзяржаўнага . |
![]() |
| 13. Арх. №0-082928 Актрыса Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў працоўных, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, заслужаная артыстка БССР А.П.Мацісава на прыёме выбаршчыкаў Красавік 1968 г., г.Віцебск, Фотатэка БелАКС, У.Казлоў |
![]() |
| 14. Арх. №0-082929 Акцёр Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа, лаўрэат Сталінскай прэміі 1-й ступені, народны артыст БССР Т.М.Сяргейчык у хатняй абстаноўцы Красавік 1968 г., г.Віцебск, Фота Казлоў, БелАКС |
![]() |
| 15. Арх. №1-005646 Трупа Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа 1975 г., г.Віцебск, Фотатэка Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Коласа |
![]() |
| 16. Арх. №0-111943 Актрыса Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа народная артыстка БССР З.І.Канапелька падчас сустрэчы з рабочымі будаўнічага трэста №9 г.Віцебска 1976 г., г.Віцебск, Фотахроніка БелТА, А.Царлюкевіч |
![]() |
| 17. Арх. №1-009374 Беларускі савецкі драматург і сцэнарыст, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола А.А.Дудараў /I-ы шэраг у цэнтры/ падчас сустрэчы з акцёрамі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа, выканаўцамі роляў у спектаклі г.Віцебск, Фотатэка Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Коласа |
![]() |
| 18. Арх. №0-150750 Акцёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа народны артыст БССР А.П.Шыпіла ў ролі Мультыка ў сцэне са спектакля «Вечар» паводле п’есы драматурга А.А.Дударава на юбілейным бенефісе9 актора г.Віцебск, Фотахроніка БелТА, А.Хітроў |
![]() |
| 19. Арх. №E015829 Сцэна са спектакля «Чорная нявеста» паводле п’есы А.А.Дударава ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа, прызнанага камісіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь лепшым спектаклем года Сакавік 2000 г., г. |
![]() |
| 20. Арх. №E059848 Рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа ў г.Віцебску Ю.І.Лізэнгевіч (справа) падчас працы з акцёрамі на рэпетыцыі спектакля Верасень 2006 г., г.Віцебск, Фотахроніка |
![]() |
| 21. Арх. №E064022 Акцёры Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа П.А.Ламан, народны артыст СССР Ф.І.Шмакаў і народны артыст БССР Т.А.Кокштыс на сцэне тэатра пасля заканчэння прэм’ернага паказу адноўленага спектакля «Восьцар». г., г.Віцебск, Фотахроніка БелТА, А.Хітроў |
![]() |
| 22. Арх. №E060274 Погляд на будынак Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа ў г.Віцебску і прылеглую да яго тэрыторыю 28 чэрвеня 2012 г., г.Віцебск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Витебские вести», Д.Осіпаў |
![]() |
| 23. Арх. №E053508 Дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа А.А.Старых (справа) уручае ўзнагароду народнаму артысту БССР Т.А.Кокштысу падчас святкавання 90-годдзя тэатра 21 лістапада 2016 г., г.Віцебск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Віцьбічы», А.Клімовіч |
![]() |
| 24. Арх. №E065665 Сцэна са спектакля «Матылёк…Матылёк…» у пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа; у ролі Эды – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Т.В.Скварцова (у цэнтры), у ролі пакаёўкі Фокі – артыстка І.Цішкевіч, у ролі Элія – артыст Д.Каваленка 8 снежня 2016 г., г.Віцебск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Витебские вести», А.Сцепанішчаў. |

























