Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на агульным сходзе калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

13 студзеня 2022 г. адбыўся агульны сход калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, у рамках якога прайшло абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Перад мерапрыемствам з уступным словам да прысутных звярнуўся намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў.