Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на агульным сходзе калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
У рамках абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў прайшоў шэраг мерапрыемстваў.
13 студзеня 2022 г. адбыўся агульны сход калектыву ўстановы. З разгорнутымі інфармацыйнымі паведамленнямі перад работнікамі архіва выступілі намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце В.В.Ігнатава, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VII склікання А.І.Саракач і старшыня Дзяржынскай раённай арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі С.В.Сапурын. У ходзе дыскусіі прадметна абмяркоўваліся пытанні змянення і дапаўнення шэрага артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
14 студзеня 2022 г. адбылася рабочая нарада прадстаўнікоў адміністрацыі, грамадскіх арганізацый і членаў калектыву архіва. У мерапрыемстве ў рэжыме відэаканферэнцсувязі прыняла ўдзел Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Прапановы па змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія паступілі ад работнікаў архіва, былі абагульнены і накіраваны ў адрас Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.
- У час абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на агульным сходзе калектыву БДАКФФД. Выступае намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VII склікання А.І.Саракач.
- Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VII склікання А.І.Саракач у час абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з членамі калектыву БДАКФФД