Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на агульным сходзе калектыву Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі

12 студзеня 2022 г. адбыўся агульны сход калектыву Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі (далей – Цэнтр), у рамках якога прайшло абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Паседжанне сходу адкрыў дырэктар Ю.Э.Празаровіч.

З інфармацыйным паведамленнем перад работнікамі архіўнай установы выступіў стажор малодшага навуковага супрацоўніка аддзела камплектавання І.В.Дарашэвіч.

У мерапрыемстве ўзяла ўдзел начальнік аддзела забеспячэння захаванасці і дзяржаўнага ўліку дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.У.Качаткова.