Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

27.11.2026 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 9 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».

У адпаведнасці з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. Першыя заняткі насілі тэарэтычны характар і былі прысвечаны патрабаванням нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь да афармлення дакументаў. У ходзе другога, практычнага занятку, навучэнцы атрымалі магчымасць адпрацаваць навыкі самастойнага афармлення такіх дакументаў, як заяву, загад па асабовым складзе аб прыёме на працу і загад аб звальненні.

 

1. Вучні падчас правядзення заняткаў