Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на агульным сходзе калектыву Цэнтральнай лабараторыі мікрафільміравання і рэстаўрацыі дакументаў

6 студзеня 2022 г. адбыўся агульны сход калектыву Цэнтральнай лабараторыі мікрафільміравання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, у рамках якога прайшло абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемстве прысутнічала начальнік аддзела справаводства і фарміравання НАФ Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.У.Заянчкоўская, якая прыняла ўдзел у абмеркаванні пытанняў, якія паступілі ад работнікаў архіўнай установы.