«Пад знакам Тэрпсіхары» – да 120-годдзя з дня нараджэння А.У.Мікалаевай
![]() |
4 лістапада 2026 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Васільеўны Нікалаевай, артысткі балета, народнай артысткі БССР.
А.У.Мікалаева з 1934 па 1960 гг. з’яўлялася адной з вядучых танцорак Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Яе харэаграфічнае мастацтва характарызавалася вялікай эмацыйнасцю і высокім майстэрствам. З 1961 г., працуючы педагогам Беларускага харэаграфічнага вучылішча, А.У.Мікалаева выхавала не адно пакаленне юных артыстаў балета.
На YouTube-канале БДАКФФД да 120-годдзю з дня нараджэння Аляксандры Васільеўны Нікалаевай размешчаны промаролік да выставы «Пад знакам Тэрпсіхоры».
Цяпер у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца больш за 40 адзінак уліку фотадакументаў з 1930 па 1966 гг. і 10 адзінак уліку кінадакументаў з 1943 па 1955 гг., звязаных з творчасцю А.У.Мікалаевай.
Самы ранні дакумент – фотаздымак артысткі балета А.В.Мікалаевай у сцэне з оперы «Травіята» Дж. Вердзі ў Ленінградскім Дзяржаўным акадэмічным Малым оперным тэатры, які датуецца 1930 г. Далейшыя фотадакументы захавалі А.В.Мікалаеву як артыстку балета .
Кінадакументы прадстаўлены сюжэтамі кіначасопісаў «Савецкая Беларусь» і «Навіны дня», а таксама кадрамі дакументальных фільмаў «Родныя напевы. Беларускі канцэрт» (1948 г.), «Советская Белоруссия», 1951 г., «Беларускі канцэрт» (1955 г.).
Фота- і кінадакументы дазваляюць нам убачыць А.У.Мікалаеву падчас выступленняў на сцэне тэатра, яе сустрэч з калегамі па сцэне, а таксама заняткаў з вучнямі Беларускага харэаграфічнага вучылішча.
Калегі па сцэне называлі А.В.Мікалаеву «беларускай Уланавай».
У 1943 г. мастак Я.А.Зайцаў стварыў карціну «Партрэт народнай артысткі БССР Аляксандры Нікалаевай», якая цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Аляксандры Васільеўны Нікалаевай не стала 16 студзеня 1997 г., пахаваная ў Менску.
![]() |
| 1. Арх. №0-070401 Артыстка балета А.У.Мікалаева ў сцэне з оперы «Травіята» Дж.Вердзі ў Ленінградскім Дзяржаўным акадэмічным Малым оперным тэатры 1930 г., г.Ленінград, Калекцыянер А.Мікалаева |
![]() |
| 2. Арх. №2-0949 Сцэна з балета «Канёк-Гарбунок» паводле казкі П.Яршова ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР; у ролях: Цар-дзяўчына – артыстка А.У.Мікалаева, Іванушка – артыст С.В.Дрэчын 1934 г., г.Мінск, Фотатэка БТА А.Самсонаў, Л.Астшага |
![]() |
| 3. Арх. №0-023503 Сцэна з балета П.І.Чайкоўскага «Лебядзінае возера» ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета БСССР; у ролях: Адылія – артыстка А.В.Мікалаева, Зігфрыд – артыст С.В.Дрэчын Снежань 1938 г., г.Мінск, ЦДАКФД СССР |
![]() |
| 4. Арх. №0-097901 Артысты Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР у перапынку паміж рэпетыцыямі оперы «Міхась Падгорны» Я.К.Цікоцкага ў перыяд падрыхтоўкі да 1-й Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў г.Маскве: салістка балета А.У.Мікалаева, салістка оперы Л.М.Літвінаў, салісты оперы Р.В.Млодзек, народная артыстка СССР Л.П.Аляксандраўская, М.І.Дзянісаў, І.А.Мурамцаў, С.Ю.Друкер, І.М.Балоцін і кампазітар Я.К.Цікоцкі (2-й справа) 1.9 |
![]() |
| 5. Арх. №0-070421 Сцэна з балета «Салавей» М.Я.Крошнера Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, паказанага падчас правядзення 1-й Дэкады беларускага мастацтва ў г.Маскве; у ролях: Зоська – артыстка А.В.Мікалаева, Сямён – артыст С.В.Дрэчын 1940 г., г.Масква, Калекцыянер А.Мікалаева |
![]() |
| 6. Арх. №0-110627 Сцэна з оперы «У пушчах Палесся» А.В.Багатырова ў Дзяржаўным Вялікім тэатры оперы і балета БССР; у ролях: артыстка А.У.Мікалаева і артыст А.М.Сталінскі 1940 г., г.Мінск, Фотатэка ДАВТа оперы і балета БССР |
![]() |
| 7. Арх. №0-070405 Сцэна з балета «Лебядзінае возера» П.І.Чайкоўскага ў Дзяржаўным Вялікім тэатры оперы і балета БССР; у ролі Адыліі – заслужаная артыстка БССР А.У.Мікалаева 1941 г., г.Алма-Ата, Казахстан, Калекцыянер А.Мікалаева |
![]() |
| 8. Арх. №2-4339 Франтавая брыгада артыстаў Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР падчас выступлення ў г.Горкім; стаяць: заслужаны артыст БССР, оперны спявак І.М.Балоцін (1-ы злева), артыстка Г.І.Цэпава (5-я справа), артыст балета С.В.Дрэчын (6-ы злева), піяніст С.Л.Таўкачоў (7-й злева), сядзяць: залу А.У.Мікалаева (1-я злева), оперная спявачка Д.З.Кроз (2-я злева), народная артыстка СССР, оперная спявачка Л.П.Аляксандраўская (3-я злева) 1943 г., г.Горкі, РСФСР, Фотатэка Грамадскага аб’яднання Беларус |
![]() |
| 9. Арх. №2-2106 Салісты балета Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР С.В.Дрэчын і заслужаная артыстка БССР А.У.Мікалаева падчас канцэртнага выступлення 1944 г., г.Мінск, Фотатэка БТА |
![]() |
| 10. Арх. №2-0953 Народная артыстка БССР А.У.Мікалаева, салістка Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР у ролі Каламбіны ў балеце «Арлекінада» Р. Дрыга 1945 г., г.Мінск, Фотатэка БТА, А.Самсонаў |
![]() |
| 11. Арх. №1-027547 Народная артыстка БССР А.У.Мікалаева ў ролі Зарэмы і артыст балета С.В.Дрэчын у ролі Гірэя ў харэаграфічнай паэме кампазітара Б.В.Асаф’ева «Бахчысарайскі фантан» (па матывах аднайменнай паэмы А.С.Пушкі оперы і балета БССР у г.Мінску 1949 г., г.Мінск, Калекцыянер М.Герасімовіч |
![]() |
| 12. Арх. №0-070390 Сцэна з балета «Чырвоны мак» Р.Гліэра ў Дзяржаўным Вялікім тэатры оперы і балета БССР; у ролях: народная артыстка БССР А.У.Мікалаева і артыст С.В.Дрэчын 1950 г., г.Мінск, Калекцыянер А.Мікалаева |
![]() |
| 13. Арх. №0-129874 Салістка Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, народная артыстка БССР А.У.Мікалаева ў грымёрнай 1950 г., г.Мінск, ЦДАКФФД БССР |
![]() |
| 14. Арх. №0-129875 Балетмайстар Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР К.А.Мулер, народны мастак БССР С.Ф.Мікалаеў, заслужаны артыст БССР С.В.Дрэчын, народная артыстка БССР А.У.Мікалаева перад балетным спектаклем В.А.Залатарова 1950 г., г.Мінск, ЦДАКФФД БССР |
![]() |
| 15. Арх. №0-009312 Артыстка балета Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, народная артыстка БССР А.У.Мікалаева ў спектаклі «Князь-возера» В.А.Залатарова 1953 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Совет, |
![]() |
| 16. Арх. №0-118010 Мастацкі кіраўнік Беларускага харэаграфічнага вучылішча, народная артыстка БССР А.У.Мікалаева падчас заняткаў з вучаніцамі вучылішча 1953 г., г.Мінск, Калекцыянер Л.Папковіч |
![]() |
| 17. Арх. №0-082223 На 20-гадовым юбілеі Дзяржаўнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР (справа налева): народны артыст БССР С.В.Дрэчын, народная артыстка СССР Л.П.Аляксандраўская, балетмайстар К.А.Мулер, народная БССР С.Ф.Мікалаеў 1954 г., г.Мінск, Калекцыянер І.Салавейчык |
![]() |
| 18. Арх. №0-128912 Народны артыст БССР С.В.Дрэчын і народная артыстка БССР А.У.Мікалаева ў сцэне з балета «Палымяныя сэрцы» В.А.Залатарова ў Дзяржаўным Вялікім тэатры оперы і балета БССР /1955-1956 гг./, г.Мінск, Калекцыянер І.Пікман |
![]() |
| 19. Арх. №4-0648 А.У.Мікалаева, балерына Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, педагог Беларускага харэаграфічнага вучылішча, народная артыстка БССР /партрэт/ 1955 г., г.Мінск, Калекцыянер І.Берлін |
![]() |
| 20. Арх. №0-082100 Народны артыст БССР С.В.Дрэчын і народная артыстка БССР А.У.Мікалаева ў сцэне з балета Л.Мінкуса «Дон Кіхот» у пастаноўцы Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР чэрвень 1956 г., г.Мінск, Кал. |
![]() |
| 21. Арх. №0-082214 Сцэна з оперы Дж.Вердзі «Травіята» ў пастаноўцы Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР; народная артыстка БССР А.У.Мікалаева выконвае іспанскі танец /1957 г./, г.Мінск, Калекцыянер І.Салавейчык |






















