Аб правядзенні семінара «Парадак фарміравання спраў, перадача іх у архіў арганізацыі. Парадак знішчэння дакументаў і спраў са скончанымі тэрмінамі захоўвання»

5 сакавіка 2024 г. у рамках выканання Плана арганізацыйных мерапрыемстваў па ўдасканаленні патрабаванняў да дакументавання і арганізацыі работы з дакументамі, зацверджанага Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2023 г. № 101, у Міністэрстве юстыцыі загадчыкам аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Шаўчэнка Т.А. і намеснікам загадчыка аддзела Раманенкавай Р.У. праведзены семінар «Парадак фарміравання спраў, перадача іх у архіў арганізацыі. Парадак знішчэння дакументаў і спраў са скончанымі тэрмінамі захоўвання».

У мерапрыемстве ў якасці слухачоў прынялі ўдзел работнікі структурных падраздзяленняў і асобы, адказныя за справаводства ў структурных падраздзяленнях, цэнтральнага апарата.


На семінары разгледжаны пытанні нарматыўнага прававога забеспячэння захаванасці дакументаў і парадку знішчэння дакументаў, часовага тэрміну захоўвання. Асаблівая ўвага была ўдзелена правілам складання, узгаднення і зацвярджэння наменклатур спраў, правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў і ўстанаўлення тэрмінаў іх захоўвання, складання вопісаў спраў структурных падраздзяленняў, перадачы спраў у архіў арганізацыі і дзяржаўны архіў, забеспячэння захаванасці дакументаў і спраў у архіве.