Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Гісторыя ў дакументах: сустрэча ў архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці, прысвечаная Кастрычніцкай рэвалюцыі

6 лістапада 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» для навучэнцаў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж транспарту і транспартных камунікацый» адбылося мерапрыемства, прымеркаванае Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Супрацоўнікі архіва распавялі дзецям аб гістарычных перадумовах і асноўных этапах рэвалюцыйных падзей 1917 года, фарміраванні Часовага ўрада, устанаўленні двоеўладдзя і прыходзе бальшавікоў да ўлады.

Асаблівую цікавасць выклікала знаёмства з архіўнымі дакументамі па тэме мерапрыемства, а таксама ўспамінамі ветэранаў Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі пра Уладзіміра Ільіча Леніна, якія захоўваюцца ў архіве. Гэтыя матэрыялы дазволілі навучэнцам звярнуцца да сведчанняў эпохі і даведацца, як удзельнікі падзей і іх сучаснікі ўспаміналі пра Леніна.

У рамках сустрэчы адбыўся паказ дакументальнага фільма аб святкаванні 65-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Гомелі, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Архіўная кінахроніка пазнаёміла навучэнцаў з тым, як адзначалі гэтую дату ў горадзе.

Мерапрыемства завяршылася знаёмствам з дзеючымі выставамі архіўных дакументаў і агляднай экскурсіяй па архівасховішчы.

 

1-2. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж транспарту і транспартных камунікацый» падчас мерапрыемства