Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў урачыстай лінейцы ва УА «Прыборскі дзяржаўны каледж», прысвечанай дзяржаўнаму святу Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў межах акцыі «Архівы – школе»

6 лістапада 2026 г. дырэктар архіва Юрый Шастапалаў і архівіст першай кваліфікацыйнай катэгорыі Вікторыя Рудэнка прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы ва ўстанове адукацыі «Прыборскі дзяржаўны каледж». Урачыстая лінейка і адкрыты ўрок былі прысвечаны 109-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.

Выступленне Юрыя Шастапалава было прысвечана здабыткам Вялікага Кастрычніка.

– З перамогай рабочага класа пад кіраўніцтвам партыі бальшавікоў над царскім самадзяржаўем, з’явілася права на самавызначэнне нацый, мірнае развіццё, сацыяльныя гарантыі ад дзяржавы, права на працу, бясплатную адукацыю, медыцыну. Невыпадкова першымі прынятымі дэкрэтамі сталі «Дэкрэт аб міры» і «Дэкрэт аб зямлі», якія абвяшчалі гатоўнасць неадкладна заключыць мір без анексій і кантрибуцый, што было жыццёва неабходна для маладой Савецкай Рэспублікі, а таксама перадача зямлі сялянам без выкупу. Увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня, раўнапраўе жанчын і мужчын ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, абвяшчэнне роўнасці і суверэнітэту народаў Расіі – доказ правільнага Ленінскага шляху, абранага кіраўніцтвам Рэспублікі РСФСР. Моладзь абавязана паважаць і беражліва ставіцца да нацыянальнай гісторыі і памяці пакаленняў, здабыткамі якіх і сёння карыстаюцца многія еўрапейскія краіны, – сказаў Юрый Шастапалаў.

Вікторыя Рудэнка прысвяціла сваё выступленне моладзі 20-х гадоў мінулага стагоддзя – камсамольцам, энтузіястам, аб укладзе маладых у справу рэвалюцыі. Таксама ў яе выступе было ўдзелена ўвага стаўленню сучаснай беларускай моладзі да падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

Напрыканцы прагучалі цёплыя словы віншаванняў з дзяржаўным святам старэйшаму пакаленню і ўсім удзельнікам мерапрыемства.

 

1. Выступ Юрыя Шастапалава на мерапрыемстве
2-5. Падчас правядзення ўрачыстай лінейкі