30 кастрычніка стартавала рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Далучайцеся!
![]() |
З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2026 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).
Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 №239-З «Аб энергазберажэнні».
Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці беларускіх грамадзян аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з’яўляецца значнай мерай у павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі краіны.
Прымаючы да ўвагі, што эфектыўнае і разумнае спажыванне энергарэсурсаў шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, устаноў, арганізацый і бізнес-супольнасцей, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці заклікае далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» і прыняць актыўны спосабах энергазберажэння.
![]() |
![]() |



