Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены зборнік дакументаў «Архивное дело в Республике Беларусь в документах и материалах (1991—2022 гг.)» (у дзвюх частках)

У зборніку, які з’яўляецца лагічным, тэматычным і храналагічным працягам папярэдніх аналагічных выданняў, шырока прадстаўлены дакументы і матэрыялы па гісторыі архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь за 1991—2022 гг. Яны дэманструюць працэс фарміравання і сучасны стан нарматыўнай прававой і метадычнай базы ў галіне архіўнай справы і справаводства ў краіне, адлюстроўваюць стан сеткі архіўных устаноў, раскрываюць ролю архіўнай службы Беларусі ў міжнародным архіўным супрацоўніцтве ў рамках рэгіянальнага аб’яднання Міжнароднага савета архіваў ЕЎРАЗІКА, Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў — удзельніц СНД. Шырокае прыцягненне, пачынаючы з 1999 года, матэрыялаў архіўнай перыёдыкі істотна дапаўняе ўключаныя ў зборнік дадзеныя, узятыя з афіцыйных выданняў і архіўных крыніц.

Зборнік прызначаны для архівістаў, гісторыкаў, студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Для набыцця выдання неабходна перайсці па спасылцы.

Таксама магчымы зварот у БелНДIДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 89-1; тэл.: 373-76-94 альбо па электроннай пошце: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 58 руб.50 кап., з перасылкай па пошце па тэрыторыі Беларусі – 65 руб. 57 кап.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

 

Архивное дело в Республике Беларусь в документах и материалах (1991—2022 гг.)