Пра выставу пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу»

Дакументы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў прадстаўлены на фотавыставе пад адкрытым небам.

На фотавыставе «Успамін аб Нямізе», падрыхтаванай сумесна Музеем гісторыі горада Мінска, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі ўвазе наведвальнікаў прапанаваны фатаграфіі, якія раскрываюць гісторыю вуліцы Няміга ў Мінску, размешчанай у сэрцы сталіцы – адной з самых старажытных вуліц горада. На фатаграфіях – будынкі і пабудовы ў розных архітэктурных стылях, культавыя збудаванні, працэс трансфармацыі вуліцы, пачатак будаўніцтва сучасных будынкаў.

Нягледзячы на тое, што сучасная Няміга страціла першапачатковае аблічча, яна зусім не страціла сілу свайго прыцягнення і па-ранейшаму застаецца адной з самых вядомых вуліц, дзе перасякаюцца вялікія патокі грамадзян.

Выстаўка працуе ў двары Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да 1 кастрычніка 2023 г. (пл. Свабоды, 15).

Уваход вольны.

 

Галоўны захавальнік фондаў БДАКФФД А.К.Кот пасля выступлення на цырымоніі адкрыцця выстаўкі
Агульны выгляд выставы пад адкрытым небам
Наведвальнікі выставы за аглядам экспазіцыі
Наведвальнікі выставы за аглядам экспазіцыі