Віртуальная выстаўка «Баранавічы – горад у маім сэрцы»

У рамках рэалізацыі галіновага віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі» загадчыкам аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарату, выкарыстання і публікацыі дакументаў Лаўрэнцьевай С.І. падрыхтавана віртуальная выстаўка «Баранавічы – горад у маім сэрцы» (PDF, 6,0 Mb).

Выстаўка падрыхтавана на аснове дакументаў з фондаў Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы», адкрытых інтэрнэт-крыніц і змяшчае копіі дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы ўзнікнення горада, развіцця прамысловасці і культуры, у тым ліку ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.