У рамках дня інфармавання 14 снежня 2022 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход працаўнікоў архіва

У рамках дня інфармавання 14 снежня 2022 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся сход працаўнікоў архіва.

У сваім дакладзе дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб падзеях у краіне і за мяжой за перыяд з 26 лістапада па 2 снежня 2022 года.

Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада падпісаў указ нумар 411, якім зацверджаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год. Для дасягнення важнейшых параметраў урад зацвердзіць мэтавы план на 2023 год. У ім будуць сканцэнтраваны ўсе меры і рэсурсы, неабходныя для бесперабойнай і эфектыўнай работы арганізацый ва ўмовах санкцый, а таксама для павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Таксама Андрэй Мікалаевіч расказаў, што адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі.

– Безумоўным прыярытэтам работы ўрада застаюцца якасць і ўзровень жыцця грамадзян, – адзначыў кіраўнік урада.

Акрамя таго, Сушчэвіч А.М. выступіў перад калектывам архіва з дакладам накіраваным на прафілактыку ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў.

– Наркаманія – гэта адна з найбольш значных праблем сучаснасці. Залежнасць ад наркотыкаў – цяжкае захворванне, распаўсюджанае ў многіх краінах свету, незалежна ад іх эканамічнага становішча. Нягледзячы на тое, што такая з’ява як нарказалежнасць, у якой-небудзь ступені індывідуальна, наступствы яго закранаюць усе групы і пласты насельніцтва. Сёння распаўсюджвальнікі дурману знаходзяць розныя спосабы, каб даставіць «смяротную дозу» да заказчыка: праз Інтэрнэт, шляхам закладак, пры асабістай сустрэчы, – адзначыў Андрэй Мікалаевіч.

Таксама ў дакладзе былі падрабязна асветлены агульныя знешнія прыкметы, якія характарызуюць асоб, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы.

Вялікую ўвагу ў сваім дакладзе дырэктар архіва ўдзяліў крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за спажыванне і незаконны абарот наркатычных сродкаў, курыльных сумесей.

Разам з тым, Андрэй Мікалаевіч праінфармаваў супрацоўнікаў аб запланаванай сустрэчы 22 снежня 2022 г. у сценах ДАГв са спецыялістам з Гомельскага абласнога наркалагічнага дыспансера, у рамках якой работнікі архіва змогуць атрымаць адказы на ўсе пытанні.