Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана электронная выстава дакументаў «Да гісторыі Аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта»

Сярод першых узаканенняў і распараджэнняў савецкай улады былі дэкрэты «Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў стану» (18.12.1917) і «Аб скасаванні шлюбу» (19.12.1917), якія сталі асновай для развіцця сямейнага права.

На выставе экспануюцца копіі дакументаў з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, у якіх адлюстроўваецца гісторыя органаў загса за 1917 – 1922 гг.