Правядзенне прэзентацыі серыі кніг «Без тэрміну даўнасці. Беларусь»

14 снежня 2022 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Праект «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» рэалізоўваўся Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (НАРБ) пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Актыўна садзейнічалі падрыхтоўцы выданняў фонд «Гістарычная памяць» і Асацыяцыя гісторыкаў Саюзнай дзяржавы «Саюзная ініцыятыва памяці і згоды».

Прадстаўленыя ў кнігах дакументы і матэрыялы расказваюць аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых, здзейсненых у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Аснову зборнікаў склалі дакументы НАРБ. Акрамя таго, у яго ўвайшлі матэрыялы абласных архіваў, Цэнтральнага архіва КДБ Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Нацыянальнага архіва ЗША, Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Ва ілюстрацыйным блоку прадстаўлены фотадакументы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь В.І.Чупрыс, намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Старавойтаў, кіраўнік следчай групы па расследванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, начальнік упраўлення па нагляду за расследваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь В.В.Талкачоў, кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплекса «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, ратаванню Айчыны нашай паслужыўшых» протаіерэй Ф.Поўны, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук В.Л.Лакіза, кіраўнік навукова-асветніцкіх і грамадскіх праграм фонду «Гістарычная памяць» Н.У.Селюкіна, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк.

Асаблівую душэўнасць мерапрыемству надало выступленне мужскога хору «Усіхсвяцкі» пад кіраўніцтвам Дз.Такмакова.

У прэзентацыі зборнікаў таксама прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, устаноў культуры, мемарыяльных комплексаў і фондаў, архіўных устаноў, курсанты Мінскага гарадскога кадэтскага вучылішча.

У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя банернай выстаўкі «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны», падрыхтаванай НАРБ сумесна з БДАКФФД.