18 лістапада 2022 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у адкрыцці выставы 3D фатаграфій па матэрыялах крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа «Вяртанне…».

18 лістапада 2022 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у адкрыцці выставы 3D фатаграфій па матэрыялах крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа «Вяртанне…», якое адбылося ў кінатэатры ім. М. І. Калініна.

Яе мэта – паказаць маладому пакаленню з якімі жахамі нашаму народу давялося сутыкнуцца ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд акупацыі.

Праект арганізаваны пракуратурай Гомельскага раёна, Упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі па Гомельскай вобласці пры садзейнічанні Гомельскага райвыканкама і КУП «Гомелькінавідэапракат».

У экспазіцыі прадстаўлены 3D-фатаграфіі ахвяр нямецкіх акупантаў і іх асабістыя рэчы. Гэтыя страшныя знаходкі, прадстаўленыя на выставе, былі выяўленыя падчас раскопак у Чэнкаўскім лесе.

У Дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці захоўваюцца дакументы аб шматлікіх злачынствах, учыненых гітлераўскімі акупантамі на тэрыторыі рэгіёну. Менавіта па архіўных дадзеных было выяўлена месца масавага расстрэлу мірных грамадзян – Чэнкаўскі лес.

Выставачны праект «Вяртанне … ” – гэта вяртанне гістарычнай праўды і забытых імёнаў, трагічных дзён, гадзін і хвілін гісторыі для таго каб памяталі…

Выстава 3D фатаграфій працягне сваю працу да 9 снежня ў кінатэатры ім. М. І. Калініна па вул. Камунараў, 4, г. Гомель. Наведванне выставы бясплатнае. Узрастовае абмежаванне 12+.