17-18 лістапада 2022 г. у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава і Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыі і інавацыі ў сучасным мастацтве і мастацкай адукацыі (да 100-годдзя 1-га выпуску Віцебскага народнага мастацкага вучылішча)»

З дакладамі выступалі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава («Да пытання падрыхтоўкі Віцебскай акругі да ўдзелу СССР у Міжнароднай выставе сучасных дэкаратыўных і прамысловых мастацтваў у Парыжы (1925)») і Алена Бондарава («Асабістыя дакументы выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці»).

 

1. Фрагмент праграмы.
2. Пад час работы канферэнцыі.
3. Бондарава Алена.