Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» Н. А. Баравік і І. А. Грак прынялі ўдзел у Міжнародных гісторыка-архіўных чытаннях «Ніхто не забыты і нішто не забыта»

Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» Н. А. Баравік і І. А. Грак прынялі ўдзел у Міжнародных гісторыка-архіўных чытаннях «Ніхто не забыты і нішто не забыта», якія праходзілі ў Дзяржаўным архіве Валгаградскай вобласці. Прагучалі паведамленні глыбоцкіх архівістаў: «Аляксандр Бачкоў: франтавы шлях ад Сталінграда да Беларусі», «Сталінградская бітва ва ўспамінах ураджэнцаў Віцебшчыны».