Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы — школе» прэзентаваў гісторыка-дакументальную банэрную выставу ва УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі»

10 лістапада 2022 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню супраць фашызму, расізму і антысемітызму.

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці таксама прыняў удзел, прадставіўшы гісторыка-дакументальную банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны». У ходзе сустрэчы студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя аб генацыдзе беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі з падборкай гістарычных дакументаў, якія ілюструюць падзеі ваенных гадоў.

Удзельнікі сустрэчы даведаліся, што Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці захоўвае дакументы, якія з’яўляюцца сапраўднымі доказамі гістарычных фактаў аб генацыдзе ў гады вайны.

Сустрэча завяршылася паказам фільма «Трасцянец» з цыкла «Без тэрміну даўнасці».