У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь 10 лістапада 2022 года адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Р.М.Хумарянам

На сустрэчы таксама прысутнічалі: другі сакратар Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Н.А.Ціратурян, аташэ – А.С.Мелкумян, генеральны дырэктар Фонду развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў «АНИВ» А.В.Хечоян.

З беларускага боку: Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Лядаўская, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава.

У ходзе гутаркі А.А.Лядаўская распавяла аб структуры архіўнай службы Беларусі і асноўных напрамках яе дзейнасці, падкрэсліўшы важнасць міжнароднага супрацоўніцтва і сяброўскіх сувязяў, якія ўсталяваліся з Рэспублікай Арменія.

А.К.Дземянюк распавёў аб асноўных накірунках працы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, праектах, у якіх прымае ўдзел архіў у цяперашні час. Асаблівая ўвага была нададзена праекту «Партызаны Беларусі».

Спадар Р.М.Хумарян у сваім выступе падкрэсліў важнасць пытанняў захавання гістарычнай памяці і, асабліва, гістарычнай праўды, якім надаецца вялікая ўвага і ў Арменіі, і ў Беларусі.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва, у прыватнасці, сумесныя праекты Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Фонду развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў «АНИВ».

У заключэнні сустрэчы была арганізавана экскурсія па Нацыянальнаму архіву, у ходзе якой госці азнаёміліся з дакументамі пра ўдзел армян у партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, найбольш цікавымі дакументамі з фондаў асабістага паходжання і інш.