Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» працягвае мерапрыемствы ў рамках рэалізацыі акцыі «Архівы-школе»

17 жніўня 2022 года ў перыяд летніх школьных канікул установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» працягнула мерапрыемствы ў рамках рэалізацыі акцыі «Архівы-школе».

Сустрэча арганізавана з кадэтам 2 курса дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскае кадэцкае вучылішча» Бараноўскім Мікітам, які ўдзельнічаў у абласным конкурсе «Юны архівіст» у 2022 годзе.

Сустрэча з фіналістам конкурсу і яго кіраўніком Дзенісенкам Паўлам Уладзіміравічам, настаўнікам гісторыі-кіраўніком пошукавага клуба «Пунсовыя пагоны» адбылася ў дзяржаўным архіве. Кіраўнік Павел Уладзіміравіч і Мікіта падзяліліся сваімі архіўнымі даследаваннямі пры падрыхтоўцы працы на конкурс.

Гасцей азнаёмілі з дакументамі якія захоўваюцца ў архіве па тэме «Генацыд насельніцтва горада Гомеля ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Паказалі самы ранні дакумент, які захоўваецца ў архіве.

Таксама была арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем некалькіх архівасховішчаў і выставы архіўных дакументаў і фатаграфій «Яны абаранялі Гомель у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны».