У складзе фонда № 332 (Віцебскае епархіяльнае ўпраўленне), які храналагічна ахоплівае 1922 – 1924 гг. і захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, утрымліваюцца дакументы пра назначэнне святароў і дыяканаў у цэрквы Віцебскай праваслаўнай (абнаўленчай) епархіі
У складзе фонда № 332 (Віцебскае епархіяльнае ўпраўленне), які храналагічна ахоплівае 1922 – 1924 гг. і захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, утрымліваюцца дакументы пра назначэнне святароў і дыяканаў у цэрквы Віцебскай праваслаўнай (абнаўленчай) епархіі.
Гэта прашэнні асоб пра назначэнне, допыты стаўленнікам перад рукапалажэннем, прысягі святароў і дыяканаў. З пералічаных дакументаў магчыма даведацца пра ўзрост, адукацыю, сямейны стан прэтэндэнта на духоўную пасаду, а таксама імя і месца службы яго бацькі.
Ілюстрацыі:
1 – 3. Допыт Пятра Канстанцінавіча Волкава перад рукапалажэннем у дыякана Віцебскай Богаяўленскай царквы, 1923 г. (ф. 332, воп. 1, спр. 2, арк. 8 – 9);
4 – 5. Прысяга Пятра Канстанцінавіча Волкава, уводзімага ў дыяканы Віцебскай Богаяўленскай царквы, 1923 г. (ф. 332, воп. 1, спр. 2, арк. 10 – 10 адв.).