17 жніўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Самуіла Нахманавіча Багарада

Будучы герой нарадзіўся ў Віцебску ў 1907 г. У 1935 г. скончыў Ленінградскі марскі тэхнікум. У гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.) змагаўся з ворагам на Балтыйскім флоце на пасадах памочніка камандзіра і камандзіра падлодкі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання, асабістую мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, капітану 3-га ранга С.Н. Багараду было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Герой-падводнік памёр 23 красавіка 1996 г. Пахаваны ў Рызе на Гарнізонных могілках.

23 лютага 2016 г. у Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнай дошкі С.Н. Багараду, устаноўленай на будынку былой марской школы.

 

Самуіл Нахманавіч Багарад
Памятная дошка ў гонар С.Н. Багарада ў Віцебску