У Міжнародны дзень архіваў у занальным дзяржаўным архіве ў г. Рэчыцы архівістамі арганізаваны круглы стол

9 чэрвеня ў Міжнародны дзень архіваў у занальным дзяржаўным архіве ў г. Рэчыцы архівістамі быў арганізаваны круглы стол, на якім абмеркаваны сучасныя тэндэнцыі ў справаводстве і архіўнай справе ў Рэспубліцы Беларусь. На пасяджэнні былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі работы архіва на найбліжэйшыя гады: максімальнае павелічэнне планаў па аблічбоўванні дакументаў, што ў далейшым пашырыць доступ карыстальнікаў да інфармацыі, а таксама засваенне новага кірунку работы па прыёме на захоўванне электронных дакументаў ад арганізацый.

Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» віншуе ўсіх калег са святам і зычыць далейшага развіцця, росквіту, новых рашэнняў, цікавых ідэй, поспехаў і прафесійнай дасканаласці ў высакароднай архіўнай справе!