У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 9 чэрвеня 2022 года ў Дзяржархіве ў г. Оршы праведзены круглы стол на тэму “Архіў на сучасным этапе”

У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 9 чэрвеня 2022 года ў Дзяржархіве ў г. Оршы праведзены круглы стол на тэму “Архіў на сучасным этапе”.

У круглым стале прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў і спецыялісты архіва.

Працу круглага стала адкрыла дырэктар архіва Берговіна А.М., павіншаваўшы прысутных з Міжнародным днём архіваў. Вітаючы прысутных, яна падкрэсліла, што архівы – гэта неад’емная і найважнейшая частка культурнай спадчыны, і галоўная місія кожнага архівіста – гэта захаванасць дакументаў.

Удзельнікі круглага стала разгледзелі пытанні, якія датычацца працы архіва на сучасным этапе. Абмеркавалі пытанні практычнага прымянення сучасных метадаў работы па выкарыстанні дакументаў, забеспячэнні захаванасці.

Адзначылі важнасць прымянення інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, выкарыстанне сацыяльных сетак, і іх роля ў збліжэнні архіваў з грамадствам.
У рамках работы круглага стала былі арганізаваны прадуктыўныя зносіны.